wd wp Пошук:

Ігар Піліпавіч Хадановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хадановіч. Ігар Піліпавіч Хадановіч (10 чэрвеня 1940, вёска Шпількі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць9 студзеня 1966, Мінск) — беларускі празаік, паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 г., пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газеты «Чырвоная змена». З 1963 г. працаваў у Мінскім абкаме камсамола, у 1964—1966 гг. — у газеце «Літаратура і мастацтва». Загінуў ад бандыцкага нападу.

Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў «За акном дождж» (1967), «На досвітку» (1986).

Творы

  • Хлеб. [верш] // Чырвоная змена. 29 снежня 1957.
  • За акном дождж. Апавяданні. Мінск. 1967.
  • На досвітку. Апавяданні, нарысы, з запісных кніжак і пісьмаў. Мінск. 1986.

Зноскі

Літаратура

  • Тарасава Т. М. Хадановіч Ігар // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 157.
  • Драздова З. У. Хадановіч Ігар. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 157—158.
  • Хадановіч Ігар Піліпавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 619.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be