Ігнат Аляксандравіч Здановіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Здановіч. Ігнат Аляксандравіч Здановіч (1 (13) студзеня 1841, Вільня — 21 снежня 1863 (2 студзеня 1864), Вільня) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 г., публіцыст.
Біяграфія
Сын Аляксандра Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858—1862 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі, затым вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 годзе ў Парыжы выдаў брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў». У лютым 1863 года вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 года паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26.9.1863 г. Публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.
Бібліяграфія
- Kilka szczegółów o Filomatach i Filaretach // Promieniœci — Filomaci — Filareci. Warszawa etc., 1928.
Зноскі
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Ehrenkreutzówna E. Ignacy Zdanowicz — kasjer i naczelnik powstańczy Wilna // Ateneum Wileñskie. 1933, t. 8;
- Кісялёў Г. Героі і музы: Гістарычныя нарысы. Мн., 1982;
- Nowy Korbut, t. 9;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігнат Аляксандравіч Здановіч