wd wp Пошук:

Іда Лазарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазарэвіч. Іда Лазарэвіч (20 ліпеня 1901, Смаргонь27 чэрвеня 1973) — перакладчыца, пісьменніца, публіцыстыка.

Біяграфія

Нарадзілася 20 ліпеня 1901 года ў Смаргоні. Доктар медыцыны. Анархістка. Медыцынскую адукацыю атрымала ў Харкаве і Маскве. У 1925 годзе прыехала ў Парыж, удзельнічала ў анархісцкім руху, супрацоўнічала з часопісам «Дело труда». Была выслана з Францыі і жыла ў Бельгіі. Вярнуўшыся ў Парыж, працавала ў працоўным прафсаюзе.

Падчас Другой сусветнай была арыштаваная і знаходзілася ў лагеры Р’ёкро. З пачатку 1950-х займалася тэхнічнымі перакладамі. Супрацоўнічала з часопісам «Est et Ouest». У перыёдыцы друкавала артыкулы пра Савецкі Саюз на гістарычныя і культуралагічныя тэмы, падпісваючыся псеўданімам Мета. Аўтарка працы «Кранштацкая камуна, крывавае змярканне саветаў» — на французскай мове.

Памерла 27 чэрвеня 1973 года ў Парыжы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Публіцысты Францыі Катэгорыя·Перакладчыкі Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be