wd wp Пошук:

Ілья Капіевіч

Канверт Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы.

Ілья Капіевіч (16511714) — кнігадрукар. Ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром І. Па даручэнні цара падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. З пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — больш за 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.

Ён таксама склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізіс.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be