wd wp Пошук:

Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч

Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч (6 лістапада 1891, хутар Лявонаўка, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл. — 19 жніўня 1943, ГУЛАГ) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны ф-т Пецярбургскага ўн-та. З пачаткам 1-й сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лют. 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях рускую і лацінскую мовы. У жн. 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1923). Прыехаў у Мінск, дзе выкладаў бел. мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. З лют. 1924 у БДУ на кафедры гісторыі бел. мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 19291930 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя бел. мовы і бел. дыялекталогія. У вер. 1930 вымушаны выехаць з Беларусі. Працаваў у Саратаве ва ўніверсітэце, з 1931 — у педінстытуце. З вер. 1934 у Арэнбургскім педінстытуце. Арыштаваны 17.9.1937. Сасланы ў лагер на Поўначы. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны.

Творы

  • Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка. Мн., 1927 (факсімільнае выд. 1994);
  • Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі: Гісторыка-метадалагічны нарыс // Працы БДУ. 1925, ? 6-7;
  • Мова выданняў Францішка Скарыны // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926; Форма ‘прошлага ў будучым’ у мове дакументаў ‘Літоўскай метрыкі’ // Працы БДУ. 1927. Т. 16;
  • Ещё к вопросу о ‘ляшских’ чертах в белорусской фонетике // Slavia (Praha). 1930. R. 9. Se?. 3.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be