wd wp Пошук:

Ірына Вікенцьеўна Шаблоўская

Ірына Вікенцьеўна Шаблоўская (12 снежня 1939, Мінск — 25 сакавіка 2004) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык (з чэшскай). Доктар філалагічных навук (1989), прафесар (1988).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1962).

Працавала ў Гарадскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 53 будаўнікоў (г. Мінск; 1963—1966, выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1966, філалагічны факультэт, кафедра замежнай літаратуры, прафесар, у 1979—2000 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: багемістыка; славянскія літаратуры; гісторыя чэшскай літаратуры; беларуская літаратура XX ст. у кантэксце еўрапейскай і сусветнай; тэма Вялікай Айчыннай вайны ў літаратуры.

Зноскі

Літаратура

  • Шабловская Ирина Викентьевна / Л. Н. Горелик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 599.
  • Шаблоўская Ірына Вікенцьеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 354. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Шаблоўская Ірына Вікенцьеўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 306—307.
  • Ірына Вікенцьеўна Шаблоўская // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2004. — № 2. — С. 119—120.
  • Иронические мемуары (комическое и грустное в жизни драматурга) / Анатолий Делендик. — Минск, 2015. — В содержании воспоминания о жене — Шабловской Ирине Викентьевне.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі з чэшскай мовы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be