wd wp Пошук:

Ірына Францаўна Жарнасек

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жарнасек. Ірына Францаўна Жарнасек (нар. 17 студзеня 1953, вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай».

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гадах — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 гадах — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 года — карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.

Першае апавяданне апублікавала ў 1978 годзе (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая». Жыве ў Наваполацку.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be