Абдула-хан II
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абдула-хан I.
Абдула-хан II Ібн Іскандэр (каля 1534 — 1598) — узбекскі хан (1583—98) з дынастыі Шайбанідаў, пры якім дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці.
У 1557 захапіў Бухару і зрабіў яе сталіцай дзяржавы Шайбанідаў, далучыў Ташкент, тэрыторыі на поўнач ад Сырдар’і, Балх, Фергану, Харэзм і інш. Правёў заканадаўчую і адміністрацыйную рэформы, падтрымліваў развіццё рамёстваў і гандлю, архітэктуры і літаратуры.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.