wd wp Пошук:

Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзеружынскі. Авар’ян Сафонавіч Дзеружынскі (нар. 10 чэрвеня 1919 г., вёска Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 4 студзеня 2002 г., г. Мінск) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945—1949 гг. — загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». З 1949 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. — выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1984 гг. — выдавецтва «Юнацтва».

Творчасць

Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965), «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе…» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).

Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be