wd wp Пошук:

Адольф Белакоз

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белакоз. Адольф Белакоз (каля 1826, маёнтак Лешна, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 1902, паводле іншых звестак 1865; Сібір) — выдавец, мемуарыст.

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Служыў у Гродзенскім цывільным судзе. У пачатку 1860-х г. жыў у Беластоку. Уваходзіў у канспіратыўную арганізацыю «чырвоных». У беластоцкай падпольнай друкарні надрукаваў (разам з Б. Шварцэ) некалькі рэвалюцыйных выданняў, сярод іх — «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў» (вядомы 4 нумары; па сутнасці, гэта было першае перыядычнае выданне на беларускай мове). У пачатку 1863 года стаў паўстанцкім начальнікам Беластока. У красавіку 1863 года арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалення быў пад наглядам паліцыі. Зноў арыштаваны ў чэрвені 1863 года; высланы ў Пермскую губерню. Праз год паводле пастановы ваеннага суда сасланы ў Сібір. Напісаў успаміны пра перыяд 1862—1865 гадоў: пра беластоцкую падпольную арганізацыю, зняволенне ў Віленскай турме, ссылку ў Сібір. Рукапіс мемуараў загінуў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be