Ала Сямёнава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнава. Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі крытык, пісьменніца.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазней у Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вілейцы і Навагрудку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гг. — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, у 1987-? гадах — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г., потым Саюзу беларускіх пісьменнікаў. З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.
Творы
- Ішлі ў паходы партызаны. — Мінск. 1968. 55 с.
- Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. Мінск. 1979. 188 с.
- Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. Мінск. 1986. 206 с.
- Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. Мінск. 1995. 235 с.
- Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. Мінск. 2004. 103 с.
- Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. Мінск. 2006. 357 с.
- Імпрэсіі, адлюстраванні. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 488 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 10).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Савік Л. С. Сямёнава Ала. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 476—477.
- Козіч В. І. Сямёнава Ала. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 477.