wd wp Пошук:

Алесь Дзятлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзятлаў. Алесь Дзятлаў (Аляксандр Мікалаевіч Дзятлаў, нар.3 чэрвеня 1936, в. Туркі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Жыў у Пятровічах, а з лета 1944 г. — на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізму»(1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 гг. член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 гг. карэспандэнт газеты «Звязда», з 1980 г. рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода».

Творчасць

Друкуецца з 1956 г. У 1970-м годзе было надрукавана апавяданне ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесцяў і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.

Творы

  • «Росы на паплаве» (1974)
  • «Белы месяц сакавік» (1977)
  • «Сляды» (1981)
  • «Начное неба ў ліпені» (1981)
  • «Вяртанне» (1987)
  • «У вераснёвы вечар» (1987)
  • «Парог» (1993)

Зноскі

Літаратура

  • Дзятлаў Алесь//Белар. энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6.-Мн., 1998.-С. 165.
  • Дзятлаў Алесь//Энцыклапедыя літ-ры і мастацтва.-У 5 т. Т. 2.-С. 334—335.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be