Алесь Жаўрук
Алесь Жаўрук (сапр. Аляксандр Дзмітрыевіч Сінічкін; 19 жніўня 1910, Сянно — 23 жніўня 1942) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і бухгалтара. Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры (1938). Загінуў у баях пад Сталінградам 23.08.1942 г. Друкаваўся з 1926 г. у зборніках «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938), апяваў героіку грамадзянскай вайны, рэвалюцыйны подзвіг. Напісаў паэмы «Крывёю сэрца» (1938), лібрэта аперэты «Зарэчны барок» і іншыя.
Зноскі
Літаратура
- Жаўрук Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 427.
- Жаўрук Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 442—444.
- Жаўрук Алесь // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 549—550.