wd wp Пошук:

Алесь Камароўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камароўскі. Алесь Камароўскі (нар. 1 сакавіка 1947, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода (1970—1971). Быў загадчыкам аддзела Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1971—1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1973—1976), працаваў загадчыкам аддзела ў Рэспубліканскім праўленні аматараў кнігі БССР (1976—1979), на Беларускім тэлебачанні (1979—1990). З 1990 г. — загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР (з 1988).

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1961 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979) і «Заварожаны мяч» (1989).

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be