Алесь Паплаўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паплаўскі. Алесь (Аляксандр Феадосавіч) Паплаўскі (нар. 1958, в. Мазуры, Кобрынскі раён) — беларускі паэт і празаік.
Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Жыве і працуе ў Брэсце. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» (1997) і «Незваротнасць» (2001), а таксама кніжкі прозы «Тэрыторыя скразнякоў» (2000). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы «Першацвет», «Маладосць», «Тэрмапілы».
Бібліяграфія
- Тэрыторыя скразнякоў (2000)
- Жыццё на развітанне (2001)
- Піраміды (2003)
- Пастка для рэха (2006)
- Закахацца ў малпу (2007)
- Бонза (2008)
Прызнанне
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009) за кнігу аповесцяў «Пастка для рэха».
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)
Зноскі
Спасылкі
- http://poplavok-a.livejournal.com/ — блог Алеся Паплаўскага ў ЖЖ
- http://kamunikat.org/Paplauski_Ales.html - Старонка Алеся Паплаўскага на Камунікаце
- Паталкоў Ю. Шчаслівы боль сумлення (думкі пра аповесць Алеся Паплаўскага «Пастка для рэха») // ?
артыкулы
- Дыягназ не суцяшае // Літаратура і мастацтва(недаступная спасылка)
- Водсвет думак. Штрыхі да творчага партрэта // Брестский курьер(недаступная спасылка)
- У пошуках прывіда месіі // Новы Час Архівавана 17 чэрвеня 2009.
- Ці трэба баяцца цябе, жыццё? // Звязда Архівавана 12 студзеня 2012.
- Нашто табе ведаць?.. // Звязда Архівавана 27 студзеня 2012.