Алесь Пісарык
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пісарчык. Алесь Пісарык , сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Пісарчык (нар. 9 красавіка 1954, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфія
У 1973 годзе скончыў Дукорскую школу. Пасля службы ў арміі, з 1975 года, працаваў у газеце «Чырвоная змена». Вучыўся ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме і на філфаку Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў на Мінскім трактарным заводзе ў ліцейным цэху нумар два.
Творчасць
Дэбютаваў сатырычнымі вершамі ў раённай газеце «Сцяг працы» (Мар’іна Горка), тады ж, каб не выкрылі пакрыўджаныя на гумар аднавяскоўцы, узяў псеўданім Алесь Пісарык. Падчас працы у газеце «Чырвоная змена», пачалося супрацоўніцтва А. Пісарчыка з Пятром Біталём, Валянцінай Русакевіч, Міхасём Курылам, Віктарам Шніпам.
Віктар Гардзей у прадмове да зборніка А. Пісарыка «Пакуль гарыць мая зара» піша: «Зборнік мае тры раздзелы: першы — гэта ўвогуле шчырая сыноўняя споведзь А. Пісарыка перад роднай Беларуссю, другі прысвечаны бацькам, усім добрым і прыветным беларусам, трэці і, можа, ці не самы хвалюючы раздзел — то моцны, сканцэнтраваны, вялікім пачуццём паэтычны сказ пра пяшчотнае каханне».
Піша нарысы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года.
Бібліяграфія
- Цвырк на дроце : гумарыстычныя замалёўкі / Алесь Пісарык. ― Мінск, 2011.
- Кніга «Пакуль гарыць мая зара». — Тэхналогія, 1995. — 168 с. — тыраж 5000.
- Кніга паэзіі «Ліставір».
- Кніга «Белы май».
- Кніга «Дажджы яравыя».
- Кніга «Ноч дзявочай касы».
- Кніга «Журба вяргіні».
- Кніга «Весна любви».
- Кніга «Откровение незабудки».
Зноскі
Спасылкі
- Саломка Н. Тут пішацца добра… // Працоўная Слава, 6.11.2011, 16:59
- Завадская И. Читайте белорусское // Советская Белоруссия, 23.07.2002.
- Знаменитые выпускники Архівавана 4 верасня 2017. // http://schooldukora.edu.minskregion.by Архівавана 28 красавіка 2017.