wd wp Пошук:

Альгерд Невяроўскі

Альгерд Невяроўскі (19 жніўня 1969, Мінск, Беларусь — 1 кастрычніка 2009, Беласток) — беларускі журналіст.

Біяграфія

Альгерд нарадзіўся 19 жніўня 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэта імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. З таго часу працаваў у асноўным журналістам. Два гады ў газеце «Наша слова», затым у газеце «Свабода». Супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з расійскай газетай «Камерсант». Цягам сямі гадоў, да 2005 года, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё Бі-Бі-Сі. Працяглы час, з 1996-га па 2007 год, быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Мінску, на якім гучалі яго каментары, нарысы і паведамленні са сферы палітычнага, рэлігійнага і грамадскага жыцця. З 2007 года жыў і працаваў журналістам Радыё Рацыя ў Беластоку.

Шмат часу праводзіў на працоўным месцы, шукаючы тэмаў, абмяркоўваў новыя задумы, клапаціўся аб якасці праграм, з якім быў моцна эмацыйна звязаны.

Апошні час жыў у Беластоку, Польшча, дзе і памёр нечакана ва ўзросце 40 гадоў. У Альгерда засталося двое дзяцей: дачка Івона і сын Чэслаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be