wd wp Пошук:

Альфонсас Беляўскас

Альфонсас Беля́ўскас (літ.: Alfonsas Bieliauskas; 5 кастрычніка 1923, в. Нявяроніс, Каўнаскі раён, Літва) — літоўскі пісьменнік. Заслужаны дзеяч культуры Літвы (1965). Народны пісьменнік Літвы (1983). Скончыў у 1951 годзе Вільнюскі ўніверсітэт.

Творчасць

Першы эпічны твор — аповесць «Рабочая вуліца» (1956; новы варыянт — раман «Яна любіла Паўліса», 1976). У раманах «Цвітуць пунсовыя ружы» (1959; Дзяржаўная прэмія Літвы 1959), «Мы яшчэ сустрэнемся, Вільма» (1962), «Каўнаскі раман» (1966), «Тады, у дождж» (1977) і інш. — сацыяльна-палітычныя супярэчнасці і духоўнае станаўленне чалавека; «Спакойныя часіны» (1981) — сямейныя калізіі сучасных інтэлігентаў. Аўтар дакументальнага рамана «Вільнюскія пагоркі» (1984) пра падзеі ў Літве 1940. У раманах Беляўскаса спалучаны псіхалагічны аналіз, лірычнасць і публіцыстычнасць.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be