wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Багданчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багданчук. Аляксандр Іванавіч Багданчук (падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; 15 чэрвеня 1905, Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Брэсцкай вобласці — 26 лістапада 1976) — грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, мемуарыст.

Біяграфія

Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губерні. У 1922 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 19261935 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліпені 1935 рэдактар газеты «На акупанта!» — органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З’явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М. Танка «Нарач». Аўтар мемуараў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be