Аляксандр Іванавіч Бельскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Бельскі і Аляксандр Бельскі.
Аляксандр Іванавіч Бельскі (нар. 23 ліпеня 1963, в. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», 1986).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (філалагічны факультэт, кафедра гісторыі беларускай літаратуры, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры XX—XXI стст.; літаратурная крытыка.
Бібліяграфія
- Пейзаж у беларускай паэзіі (эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў) : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.01.01 : абаронена 14.04.1998 : зацверджана 09.12.1998 / Бельскі Алесь Іванавіч. — Мінск, 1998.
- Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. І. Бельскі. — Мінск, 2008.
- Жывая мова краявідаў : пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. — Мінск, 1997.
- Сучасная беларуская літаратура : станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.) : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / А. І. Бельскі. — Мінск, 1997.
Зноскі
Літаратура
- Бельская А. У. Бельскі Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 350. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Бельский Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 349.