Аляксандр Леанідавіч Уліцёнак
Аляксандр Леанідавіч Уліцёнак, (нар. 21 лютага 1954, в. Ракузаўка, Магілёўскі раён) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, рэдактар, заснавальнік і выдавец газеты «Свободные новости плюс» (раней — «Свободные новости»).
Біяграфія
У 1980 г. скончыў журфак БДУ. Ад 1980 г. карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Звязда». У 1986—1993 гг. — уласны карэспандэнт газеты «Правда» па БССР.
У 1993 г. разам з адзінадумцамі з газеты «Звязда» заснаваў газету «Свободные новости». У 1993—1997 гг. — галоўны рэдактар газеты «Свободные новости».
У 1997—2002 гг. — прэзідэнт ЗАТ «СНА», ад 2002 па цяперашні час — дырэктар, намеснік дырэктара ТАА «СНплюс».
У 2005—2010 гг — рэдактар ранішняга эфіру «Радыё Свабода».
Сябра БАЖ.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола ім. Веры Харужай.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 1992 год у галіне журналістыкі за кнігу публіцыстыкі «Іншадумцы».
Спасылкі
- Аляксандр Уліцёнак на Беларускай паліцы