wd wp Пошук:

Аляксандрас Гудайціс-Гузявічус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксандрас. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гудайціс. Аляксандрас Гуда́йціс-Гузя́вічус (літ.: Aleksandras Gudaitis-Guzevičius; 25 мая 1908, Масква — 18 красавіка 1969) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы (1968). Заслужаны дзеяч мастастаў Літвы (1954). Член ВКП(б) з 1927 года.

Біяграфія

Аляксандрас Гудайціс нарадзіўся 12 (25) мая 1908 года ў Маскве ў сям’і рабочага. У 1922 годзе ён скончыў сярэднюю школу і разам з сям’ёй пераехаў у Літву, дзе да 1925 года вучыўся ў гімназіі. У 1925—1931 гадах працаваў у камсамольскіх і прафсаюзных арганізацыях і ў рэдакцыі часопіса «Balsas» («Голас»). Друкаваўся з 1928 года. У кастрычніку 1931 года быў арыштаваны за падпольную працу і праседзеў у турме да лютага 1933 года. У 1938—1939 гадах вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў у рэдакцыі ліберальнай газеты «Laikas» («Час»).

У 1938—1939 гадах быў вольным слухачом Каўнаскага і Вільнюскага ўніверсітэтаў. У 1956 годзе завочна скончыў 3 курсы Маскоўскага літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. У кастрычніку 1939 года быў арыштаваны і сасланы.

У чэрвені 1940 года пасля ўваходжання РСЧА ў Літву і падзення нацысцкага рэжыму А. Гудайціс быў прызначаны віцэ-міністрам унутраных спраў, затым да 1945 года быў наркамам унутраных спраў і наркамам дзяржаўнай бяспекі Літоўскай ССР. Генерал-маёр (1945). Член Бюро ЦК ВКП(б) Літвы (1940—1945).

У 1945—1947 гадах быў старшынёй Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры ЗМ Літоўскай ССР. У 1945—1950 гадах працаваў дырэктарам ДВМЛ Літоўскай ССР. Міністр культуры Літоўскай ССР (1953—1955). Член кіраўнітцва СП СССР з 1955 года. Дэпутат ВС СССР 1-га (1941—1946) і 4-га (1954—1958) скліканняў.

А. А. Гудайціс-Гузявічус памёр 18 красавіка 1969 года. Пахаваны ў Вільнюсе на Антакальніскіх могілках.

Творчасць

Першая кніга — зборнік нарысаў і апавяданняў «Сцяганосец» (Мінск, 1935). Гістарычныя раманы «Праўда каваля Ігнотаса» (т. І—2, 1948—49, Дзяржаўная прэмія Літвы 1951 года), «Браты» (т. 1—4, 1951—55), «Змова» (т. І—2, 1964—65, Дзяржаўная прэмія Літвы 1967 года) — аб рэвавалюцыйных падзеях 1918—20. Аўтар п’ес «Нябачная зброя» (1958), «Паядынак» (1961), кнігі навел «Цёмная ночанька» (1958), аўтабіяграфічнай аповесці «Чорная тарпеда» (1966).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be