Аляксей Аляксеевіч Гатцук
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гатцук. Аляксей Аляксеевіч Гатцук (14 снежня (2 снежня паводле старога стылю) 1832, Адэса — 4 лістапада (23 кастрычніка паводле старога стылю) 1891, Масква) — расійскі і ўкраінскі археолаг і публіцыст.
Біяграфія
Паходзіў з маларасійскага дваранскага роду Гатцукоў Чарнігаўскай губерні. вучыўся ў Маскве: у 1-й і 4-й гімназіях, на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Скончыў універсітэцкі курс са званнем сапраўднага студэнта ў 1857, а затым вытрымаў выпрабаванне на ступень кандыдата. У 1859 атрымаў пасаду ад’юнкта па кафедры расійскай славеснасці ў Рышельеўскім ліцэі ў Адэсе. Тады жа ён выявіў сябе як публіцыст артыкуламі ў газетах «Одесский вестник» і «Московские Ведомости».
У 1861 пераехаў у Маскву. У 1862 надрукаваў у часопісе «Основа» развагі пра некаторыя ўкраінскія кнігі. Ад 1866 быў выдаваў у Маскве «Крестный Календарь», а ад 1875 дадатак да яго «Газета Гатцука» (першая расійская ілюстраваная газета).
Быў сябрам-заснавальнікам Маскоўскага Археалагічнага Таварыства, даследваў курганы Маскоўскай губерні. Ён меркаваў, што рака Масква служыла рэзкай археалагічнай мяжой. Паказваў, што да поўдня ад ракі жылі роднасныя, хоць і разначасовыя, фіна-ўгорскія плямёны, а да поўначы па яго меркаванні былі сляды славянскага племя. У якасці член Археалагічнага Таварыства настойваў на сістэматычным назіранні за землянымі працамі ў старажытных гарадох.
Пахаваны ў Данскім манастыры Масквы.
Працы
- Новости малороссийской литературы («Московские Ведомости» № 98 і 112)
- Евреи в русской истории и поэзии («Сион» 1861 г., № 1, 5, 10, 11, 38, 39).
- Старина Русской земли
- О курганах Московской губернии (у «Чтениях общества истории и древностей», 1863 — 64).
- Отчёт об археологических раскопках в окрестностях Москвы («Голос», № 4, 1864),
- О некоторых древних вещах из Чертковского собрания («Русский архив», 1864)
- О курганах, господствующих в Московской губернии («Чтения в ОИДР», 1869, кн. 4),
- Заметка о «каменных бабах» близ Москвы (тамсама, 1870, кн. 3),
- А. С. Пушкин под секретным надзором в Москве в 1829 («Русская старина», 1884, № 6).
- Николай Коперник, основатель новой астрономии (М., 1873 г., изд. Общ. Распр. Пол. Кн.) *Житие Св. Тихона Задонского (М., 1884 г.).
- О Бисмарке русском, главноначальствующем южной (украинской) армией в 1747 г. (Чт. Общ. Ист. и Др., 1871, кн. 3);
- Об указе царя Алексея Михайловича касательно немцев («Рус. Арх.», 1871, кн. 6);
- Очерк истории книгопечатного дела в России («Рус. Вестн.», 1872, кн. 5);
- 300-летие присоединения Сибири («Газета Гатцука», 1882, № 50—52).
Зноскі
Спасылкі
- Гатцук, Алексей Алексеевич(недаступная спасылка)
- ГАТЦУК АЛЕКСЕЙ АЛЕКСЕЕВИЧ
- Гатцук Алексей Алексеевич(недаступная спасылка)