Аляксей Міронавіч Лук’янаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лук’янаў. Аляксей Міронавіч Лук’янаў (эрз.: Алексей Лукьяновонь, руск.: Алексей Миронович Лукьянов; 15 сакавіка 1910, с. Чырвоныя Ключы, цяпер Похвістнеўскі раён, Самарская вобласць — 24 лютага 1991, Масква) — савецкі эрзянскі паэт, празаік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1935). Аўтар першага эрзянскага рамана ў вершах «Кинель» (1933). Редактор журнала «Сятко» («Іскра»). Адзін з лідараў маскоўскага кружка эрзянскай інтэлігенцыі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і эрзянскага фермера Мірона Лук’янава. Скончыў сямігадовую школу і Бугурусланскае прафтэхвучылішча. У 1925 годзе стаў студэнтам рабочага факультэта Цэнтрвыда ў Маскве. Працаваў наборшчыкам у тыпаграфіі Цэнтрвыд. народаў СССР, затым стаў супрацоўнікам эрзянскай газеты «Якстере теште» («Чырвоная зорка»). У 1926 годзе ў гэтай газеце ўпершыню надрукаваны эрзянскія вершы Лук’янава. У гэты ж час ён вучыўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пазней разам з рэдакцыяй газеты «Якстере теште» пераехаў у новаўтвораную Мардоўскую аўтаномную вобласць (горад Саранск).
Працаваў намеснікам рэдактара газета «Эрзянь Коммуна», рэдактарам часопіса «Сятко» (Іскра). Выдаў першы паэтычны зборнік «Зорясь лазовсь» («Світанак заняўся», 1931).
У 1935 годзе пераехаў назад у Маскву. Працаваў рэдактарам эрзянскай секцыі выдавецтва «Вучпедвыд».
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію. Быў супрацоўнікам франтавой газеты. Удзельнічаў у Бітве за Маскву. Ваяваў у складзе Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі.
Творчасць
Першыя паэтычныя творы Лук’янава характэрны перайманнем народнай паэтыкі эрзян, іх музычна-моўнага ладу: «Сиянь лей» («Срэбная рака», 1927), «Опаня чокшне» («Ціхі вечар», 1927). У пачатку 1930-х гадоў у лірыцы ўжо дамінуе камуністычная тэматыка, з’яўляецца характэрная для таго часу плакатнасць. Такімі з’яўляюцца зборнікі «Минь изнятаноо» («Мы пераможам», 1932), «Икелев» («Наперад», 1933). Арыенцірам творчасці Лук’янава становіцца рускі паэт У. Маякоўскі, а таксама А. Безыменскі. Кнігі гэтага ж перыяду: «Кочказь сермадовкст» («Выбраныя творы», 1933), «Арсемат» («Думы», 1935). У апошні зборнік увайшла першая паэма Лук’янава «Кулямётчык Прока», аповесць «Ася».
Лук’янаў з’яўляецца аўтарам першага эрзянскага рамана ў вершах «Кинель» (1933). У творы адлюстраваны ўдзел азіяцкіх абшчын эрзян у Першай сусветнай вайне, а таксама драматычны лёс фіна-ўгорскіх народаў заходняй Азіі падчас шматлікіх ваенных кампаній Белых і Чырвоных армій.
Пасля пераезду ў Маскву, тэмпы творчай працы запавольваюцца. У 1948 годзе ён пачынае зноў актыўна выдавацца, у прыватнасці зборнік «Вечкевикс мастор» («Любімая Радзіма»). У ім сабраны вершы Лук’янава ваеннага і паваеннага часу. У тым жа годзе ён сканчае паэму «Ава-героиня» («Маці-гераіня»), у якой апяваецца мардоўская жанчына, якая выхавала ў часы Вялікай Айчыннай вайны 10 дзяцей.
У 1950-х гадах Лук’янаў звяртаецца да прозы. Раман «Валдо ки» («Светлы шлях», у 2-х кн., 1955—1958) апісвае прыклады жыцця паваеннага эрзянскага сяла. На гэту ж тэму апавяданні 1960-х: «Чахра» (1962), «Вейкине» («Адзіная», 1962), «Колмо ялгат» («Тры таварышы», 1962), нарысы «Мокшалейсэ» («У Макшалеі», 1963), «Васенце борозда» («Першая разора», 1965), аповесць «Полковник» («Палкоўнік», 1961).
Асобныя творы перакладзены на рускую мову. Значная ўвагу творчасці Лук’янава надавала эрзянская крытыка другой паловы ХХ стагоддзя.
Памёр 24 лютага 1991 года ў Маскве
Памяць
У сяле Красныя Ключы Самарскай вобласці, дзе нарадзіўся Лук’янаў, у яго гонар названа вуліца.
Творы
На эрзянскай мове
- Зорясь лазовсь: Стихть. — М.: Центриздат, 1931. — 80 с.
- Давол: Ёвтнема. — Саранск: Мордгиз, 1932. — 31 с.
- Минь изнятано: Стихть. — М.; Л.: ГИХЛ, 1932.— 128 с.
- Икелев!: Морот ды поэма. — Саранск: Мордгиз, 1933. — 52 с.
- Киняль: Роман стихсэ сёрмадозь. Васенце книга. — Саранск: Мордгиз, 1933.- 118 с.
- Кочказь сёрмадовкст. — М.: ОГИЗ; Мол. гвардия, 1933. — 111с.
- Арсемат: Морот. — Саранск: Мордгиз, 1935. — 40 с.
- Минек Вася: Стихт. — Саранск: Мордовской гос. издательствась, 1941. — 24с.
- Вечкевикс мастор: Стихть ды поэма. — Саранск: Мордовской государственной издательствась, 1948. — 104 с.
- Валдо ки: Роман. Васенце пелькс. — Саранск: Мордовской книжной издательствась, 1955. —180 с.
- Валдо ки: Роман. Омбоце пелькс. — Саранск: Мордовской книжной издательствась, 1958. —196 с.
- Ладямо: Поэма //Сятко. — 1941. — № 6. — С. 43—58.
- Лида: Ёвтнема // Сураньтолт. —1961. — № 1. — С. 66—70.
- Вейкине: Ёвтнема // Сурань толт. — 1962. —№ 2. — С. 38—45.
- Чахра: Ёвтнема // Сурань толт. — 1962. — № 4. — С. 3—14; Чинь стямо. — Саранск, 1967. — С. 180—201; Валдо чинть ало. — Саранск, 1979.— С. 201—217.
- Марфань инжезэ: Ёвтнема // Эрзянь правда.— 1964.— 1 сент.
- Од видьметь: Повестть // Сурань толт. — 1964. — № 6. — С. 5—49.
- Вастома: Ёвтнема // Эрзянь правда.— 1967 — 16 апр
- Дашу: Повесть //Сятко. — 1967. — № 2. — С. 15—33.
- Кандидат: Ёвтнема // Сятко. —1967. — № 6. — С. 40—42.
- Кал: Ёвтнема // Сятко. — № 4. — С. 86—90; 1993. — N<- 3 — С. 18—21.
На рускай мове
- Светлый путь: Роман. Кн. 1. / Авториз. пер. с мордов.-эрзя В. Уварова — Саранск: Мордов. кн. изд-во, 1956. — 191 с.
- Моя Родина; Я хочу; Запоём по-новому свои песни: Стихи / Пер. П.Эрьке // Эрзянские поэты. — Саранск, 1935. — С. 3—11.
- Россия, край мой дорогой // Сов. Мордовия. — 1962. — 23 дек.
- Тихий вечер: Стихи // Пер. Д. Семеновский // Антология мордовской поэзии. — Саранск, 1987. — С. 1 15.
Зноскі
Літаратура
- Черапкин Н., Совр. морд. лит-pa, Саранск, 1954;
- Макаров Ф., А. Лукьяновонь «Валдо ки», романдонть, «Сурань толт», 1956, № 1;
- Очерк истории морд. сов. лит-ры, Саранск, 1956;
- Вдовина Л., О романе Ал. Лукьянова «Светлый путь», «Лит. Мордовия», 1958, № 16
- Писатели Сов. Мордовии. Библиографич. справочник, Саранск, 1958;
- Кирюшкин Б. Е., Морд. сов. роман, Саранск, 1965, с. 100—110;
- Кирюшкин Б. Е. Алексей Миронович Лукьянов: Очерк творчества // История мордовской советской литературы: В 3 т. — Саранск, 1968. — Т. 1;
- Лукьянов Алексей Миронович: Биогр. справка // Писатели советской Мордовии: Библиографический справочник. — Саранск, 1970.