wd wp Пошук:

Аляксей Сцяпанавіч Кейзараў

Аляксей Сцяпанавіч Кейзераў (4 кастрычніка 1928, Бронніца, Буда-Кашалёўскі раён) — беларускі журналіст, пісьменнік.

Біяграфія

А. Кейзараў нарадзіўся 4 кастрычніка 1928 года ў вёсцы Бронніца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1948 годзе скончыў Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Працаваў аператарам, дыспетчарам станцыі Казань, старшым памочнікам начальніка станцыі ў Калінкавічах. З 1950 года — бібліятэкар, у 1951—1962 і ў 1964—1967 гадах — выкладчык рускай мовы і літаратуры Бронніцкай сярэдняй школы. У 1955 годзе завочна скончыў Гомельскі настаўніцкі інстытут. У 1962—1963 гадах — раз’язны карэспандэнт газеты «Калгасная праўда», у 1967—1974 гадах — рэдактар на Беларускім радыё, у 1974—1988 — літкансультант часопіса «Нёман». Член СП СССР з 1982 года.

Творчасць

З першым вершам выступіў ў друку ў 1953 годзе, з першым апавяданнем — у 1957 годзе. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Нас было семеро» (1963), «Не знающий покоя» (1963), «Эхо на Полесье» (1979).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be