Аляксей Цімафеевіч Чаркасаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаркасаў.
Аляксей Цімафеевіч Чаркасаў (2 чэрвеня (20 мая) 1915, Енісейская губерня — 13 красавіка 1973, Сімферопаль) — савецкі пісьменнік-празаік, аўтар трылогіі «Паданні пра людзей тайгі» — раманаў «Хмель» (1963), «Чорная таполя» (1969), «Конь руды» (1972).
Разам з выхаванцамі Курагінскай камуны накіраваны на навучанне ў Краснаярскі агра-педагагічны інстытут. Першая кніга аповесцяў і апавяданняў А. Ц. Чаркасава «У старане сібірскай» выйшла ў 1949 годзе ў Маскве ў выдавецтве «Савецкі пісьменнік».
У 1969 годзе Аляксей Цімафеевіч пераязджае з сям’ёй у Сімферопаль. Пахаваны на Сімферопальскіх гарадскіх могілках.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.