Алёна Беланожка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беланожка. Алёна Беланожка (1985, Магілёў) — беларуская паэтэса.
Скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай (2004), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», рэдактарам і метадыстам па культурна-дасугавай дзейнасці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.
Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў газетах «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», часопісе «Маладосць» і інш. Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба» (2007).
Зноскі
Літаратура
- Трэнас В. 10 красавіка: Сустрэча-імправізацыя з маладымі паэтэсамі // Эл.рэсурс suc_biel_lit
Спасылкі
- «Сцэнарый поспеху» Архівавана 16 сакавіка 2012. — інтэрв’ю Алёны Беланожкі для сайта «Родныя вобразы»