wd wp Пошук:

Анастаз Людвік Керсніцкі

Анастаз Людвік Керсніцкі (1678, в. Гальшаны Ашмянскага павета — 1733) — педагог, каталіцкі публіцыст на Беларусі канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў.

Біяграфія

Вучыўся ў Вільні і Пінску. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах у Гродне, Варшаве, Драгічыне, Слуцку, а таксама ў Віленскай акадэміі.

За красамоўства сучаснікі называлі яго Перыклам. Вядомы як непрымірымы праціўнік культуры гуманізму i ідэалогіі рэфармацыйнага руху.

Найбольш значныя творы А. Керсніцкага: «Ключ да скарбаў сардэчных» (Слуцк, 1723; Вільня, 1725) i «Вольны голас нядзельных прамоў» (Варшава, 1727). У творах ёсць асобныя крытычныя заўвагі ў адрас грамадскага i дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. 3 горыччу ён пісаў пра заняпад дзяржавы i страту многіх тэрыторый, бездапаможнасць сеймаў, на якіх «шмат пачыналі, але мала заканчвалі», крывавыя сутычкі шляхецкіх груповак на сеймах i сейміках. Сустракаюцца i антымагнацкія выпады, але якіх-небудзь прапаноў пра змену існуючага ладу Керсніцкі не выказваў i заклікаў падданых цярпець усе нягоды. Настойліва праводзіў ідэю боскага ўмяшання ў дзейнасць людзей, «боскага промыслу», бо лічыў, што «Бог заўсёды за добрыя ўчынкі шчодра плаціць» i праз сваіх нябесных служак, анёлаў, накіроўвае развіццё падзей. Шмат твораў Керсніцкага засталося ў рукапісах.

Літаратура

  • Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн, 1971. С. 52—55.
  • Керсніцкі Анастаз Людвік // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2017. — С. 2—3.
  • Керсніцкі Анастаз Людвік // Краязнаўчы каляндар на 2018 год/ склад. Л. М. Каранкевіч, А. А. Рыжко. — Гродна, 2017. — С. 3.
  • Краснова, В. В. Керсніцкі Анастаз Людвік http://oplib.ru/random/view/215497
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Вялікага Княства Літоўскага
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be