wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Кудраўцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудраўцаў. Анатоль Іванавіч Кудраўцаў (1 студзеня 1947, в. Усць-Дзёміна, Ельнінскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі пісьменнік. Піша на рускай і беларускай мовах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мархоткінскай дзесяцігодкі (1963) працаваў настаўнікам Чашчоўскай пачатковай школы, інструктарам Ельнінскага райкама камсамола, карэспандэнтам раённай газеты «Знамя». У 1965—1971 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў спецыяльным карэспандэнтам смаленскай абласной маладзёжнай газеты «Смена» (1967—1968), літсупрацоўнікам газеты «Вячэрні Мінск» (1968—1972). З 1972 г. — адказны сакратар газеты «Вячэрні Мінск», з 1977 г. — галоўны рэдактар творчага аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982—1985 гг. — член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 г.

Творчасць

Літаратурнай працай займаецца з 1965 г. Аўтар зборніка «Минск и минчане» (1973), кнігі апавяданняў і аповесцей «Бессонница» (1990), п’ес «Иван» (1985, пад назвай «Иван и Мадонна» апублікавана ў зборніку п’ес «Вдоль деревни», Масква, 1986, пастаўлена ў 1986), «Мар’я» (урывак апублікаваны ў 1987, пастаўлена ў 1986), «Как цари жили» (1988, пастаўлена ў 1989), «Суд» (1989, пастаўлена ў 1990), «Донати промазала» (1990), сцэцарыяў мастацкіх фільмаў «Зачем человеку крылья»[ru] (1984), «Затянувшийся экзамен» (1985), «Іван» (1982), «З юбілеем пачакаем» (1985), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986) і некалькіх дакументальных фільмаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be