Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў
Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў — пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі (1978), ваенны лётчык 1 класа, які засвоіў 14 тыпаў самалётаў і правёў у небе больш за дзве тысячы гадзін. Двойчы узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума ВС БССР. Заслужаны работнік культуры БССР (1986).
Біяграфія
Анатоль Сульянаў нарадзіўся 3 верасня 1927 г. у вёсцы Аксініна Маскоўскай вобласці ў сям’і сялян. У дзяцінстве захапляўся палётамі, кнігамі і фільмамі пра лётчыкаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, а ў 1950 Тамбоўскай і Армавірскае авіяцыйныя вучылішча. У 1962 скончыў ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна ў Маскве. Першапачаткова служыў ваенным лётчыкам, а з 1951 года палітпрацаўніком ва Узброеных Сілах. Быў членам КПСС.
Літаратурная дзейнасць
Друкавацца Анатоль Сульянаў пачаў з 1957 года, калі яго першыя творы былі апублікаваны ў часопісе Савецкі воін. Выступаў у якасці ваеннага карэспандэнта ў Савецкай авіяцыі, куды ён прыносіў свае першыя нататкі. Таксама пісаў на старонках Праўды, Чырвонай зоркі і Камсамольскай праўды. У яго творах пераважаюць гісторыі з жыцця лётчыкаў, гісторыі аб небе і палётах.
Бібліяграфія
Раманы
- 1981 — Расколотое небо
- 1987 — Только одна ночь
- 1990 — Голубые снега
- 1991 — На критических углах
Аповесці
- 1982 — Посеешь ветер
- 1985 — Хождение за седьмое небо
Апавяданні
- Дед Сергей
- Осколок
- Листопад
- Штопор
- Месяц большого сердца
Спасылкі
- Сульянаў Анатоль Канстанцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»