wd wp Пошук:

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 мая 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 г. — газеты «Піянер Беларусі». Член СП БССР (з 1967).

Творчасць

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 г. (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).

Рэцэнзіі

  • Бярозкін Р. На розных узроўнях // Беларусь. − 1966. — № 12.
  • Вярцінскі А. «Не думай, што дзеля славы…» // Полымя. − 1973. — № 1.
  • Давідоўская А. Азбука жыцця // Маладосць. − 1966. — № 11.
  • Ефимов Ф. Реальность и воображение // Дружба народов. − 1969. — № 10.

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мн., 1995.
  • Сербантовіч Анатоль Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 344. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі даведнік. — Мн., 1981.
  • Сербантовіч Анатоль Станіслававіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X. — С. 492.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мн., 1987.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be