Андрэй Сцепанюк
Андрэ́й Сцепаню́к (польск.: Andrzej Stepaniuk; нар. 1963, г. Бельск Падляскі) — беларускі паэт, педагог і польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Беларус. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (выкладчык беларускай мовы). Працаваў выхавальнікам, настаўнікам і бурмістрам Бельска Падляскага (1994—2002). З года 2004 года працуе дырэктарам II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. У 2006—2010 гг. Старшыня Рады Горада Бельск Падляскі.
Жыве ў Бельску Падляскім.
Творчасць
Друкаваўся у студэнцкіх «Сустрэчах», тыднёвіку «Ніва», альманахах «Белавежа», «Тэрмапілы», «Mae песні Табе дару» i «Bielskie spotkania z poezją». Намінаваны на прэмію «Залаты апостраф» за публікацыю вершаў у мінскім часопісе «Дзеяслоў» у 2015 годзе.
Узнагароды
Узнагароджаны сярэбраным «Крыжам Заслугі».
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Андрэй Сцепанюк. Kamunikat.org