wd wp Пошук:

Антон Падзява

Антон Падзява (1913, в. Пярхулева, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 1955, Скужац[pl]) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, каталіцкі святар.

Біяграфія

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і: бацькі — Габрыэль і Марцыяна (з дому Трышчынскіх) Падзявы. Малодшы брат каталіцкага святара Тамаша Падзявы.

Вучыўся ў польскай гімназіі пры Друйскім кляштары і ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Супрацоўнічаў з беларускім рэлігійным перыядычным друкам. Займаўся перакладамі з літоўскай на беларускую мову (байка «Тры браты» і інш.). У 1930-я гады служыў ордэну айцоў марыянаў у Друйскім кляштары.

Пасля дэпартацыі з Друі ў 1938 годзе беларускіх святароў і клерыкаў жыў у кляштары айцоў марыянаў на Бялянах у Варшаве. Вучыўся ў Варшаўскай духоўнай каталіцкай акадэміі. З часоў вучобы ў Друі звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам.

Пахаваны на могілках мясцовасці Скужац[pl], што недалёка ад горада Седльцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be