Аракел Рыгоравіч Бабаханян
Лео (арм.: Լեո), сапр. Аракел Рыгоравіч Бабаханян (14 [26] красавіка 1860, Шуша, Бакінская губерня — 14 лістапада 1932, Ерэван — армянскі гісторык, пісьменнік, публіцыст, прафесар Ерэванскага ўніверсітэта.
Біяграфія
Скончыў школу, займаўся самаадукацыяй. Працаваў натарыяльным пісарам, тэлеграфістам, кіраўніком друкарняй «Арар» (Шуша, Баку). У 1895—1906 гг. — супрацоўнік, сакратар газеты «Мшак». У 1906—1907 гг. выкладаў у семінарыі Геваргян (Эчміядзін). З 1924 года да канца жыцця выкладаў у Ерэванскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць
Да пачатку XX стагоддзя апублікаваў шмат даследаванняў па асноўных праблемах гісторыі Арменіі і яе культуры. Яму прыналежаць манаграфіі на армянскай мове, прысвечаныя гісторыі армянскага друкарства, жыцця і дзейнасці кіраўніка армянскай царквы ў Расіі Іосіфа Аргуцінскага, грамадскіх дзеячаў, публіцыстаў і крытыкаў XIX стагоддзя Сцяпанаса Назарана і Грэгара Арцруні.
У апошнія гады жыцця працаваў над шматтамовай гісторыяй Арменіі.
Зноскі
Спасылкі
- Лео(нявызн.) (недаступная спасылка). Кто есть кто в армянском мире. Союз армян России. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2013. Праверана 1 кастрычніка 2013.
- Лео (Бабаханян Аракел Григорьевич)(нявызн.) (недаступная спасылка). Карабах : лица, факты, события и топонимы. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2017. Праверана 1 кастрычніка 2013.
- Лео(нявызн.). Энциклопедия фонда «Хайазг». Праверана 1 кастрычніка 2013.
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)