Аўгіння Трафімаўна Кавалюк
Аўгіння Трафімаўна Кавалюк (Сідаровіч; 13 сакавіка 1934, в. Стральцы, Скідзельскі раён — 2 лістапада 2007, Санкт-Пецярбург) — беларуская паэтэса.
Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Працавала ў Рызе настаўніцай у міжгаліновым вучылішчы павышэння квалівікацыі працаўнікоў народнай гаспадаркі. З 1987 жыла ў Пецярбургу, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці беларусаў.
Вядомая беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след».
Зноскі
Літаратура
- Адклікаюцца рэхам гады. — Мінск: ЗБС «Бацькаўшчына», 2005.
- Мікола Нікалаеў. У Санкт‑Пецярбургу памерла паэтэса Аўгіння Кавалюк // Наша Ніва, 4 лістапада 2007