Барыс Дзмітрыевіч Даўгатовіч
Барыс Дзмітрыевіч Даўгатовіч (нар. 17 чэрвеня 1934, Шрамкіўка, Украіна) — беларускі гісторык і літаратар; кандыдат гістарычных навук, палкоўнік у адстаўцы.
Біяграфія
Скончыў Тбіліскае ваеннае вучылішча, з 1956 г. служыў на розных афіцэрскіх пасадах у Беларускай ваеннай акрузе. Жыве і працуе ў Мінску, у 2009 г. — стар. выкладчык ваеннай кафедры БНТУ. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў.
Займаецца ваенна-гістарычнай тэматыкай, асабліва ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі. Аўтар больш за 20 манаграфій (асабіста і ў суаўтарстве) па тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны; каля 200 часопісных артыкулаў, шмат газетных публікацый.
Публікацыі
- «В одном строю — к единой цели» (Мінск, 1985);
- «Беларусь в годы Великой Отечественной войны» (Мінск, 1994);
- «Твоя сыновья, Беларусь» (Мінск, 2000);
- «Адмиралы земли белорусской» (Мінск, 2004);
- «От парада надежды к Параду Победы» (Мінск, 2005);
- «Кавалеры ордена Славы» (Мінск, 2006);
- «Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник» (Мінск, 2008)
- На вершине славы: очевидное — невероятное: люди, события, факты / Б. Д. Долготович, Ю. В. Солонович. — Мн.: Колорград, 2019. — 254 с. — ISBN 978-985-596-453-8 (руск.)
і інш.
Зноскі
Літаратура
- Біяграфічная даведка ў газеце «Вячэрні Мінск» ((недаступная спасылка)).
- Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под рел. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.(руск.)