Бен Будар
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будар.
Бен Будар (в.-луж.: Ben Budar, 28 кастрычніка 1928, вёска Кослаў, Лужыца, Германія — 27 кастрычніка 2011, Хросчыцы, Лужыца, Германія) — верхнялужыцкі пісьменнік, перакладчык і журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1928 года ў сербалужыцкай сялянскай сям’і ў вёсцы Кослаў. У 1939 годзе скончыў народную школу ў вёсцы Рожэнцэ, пасля чаго навучаўся да 1944 года ў гімназіях у Вюрцбурга і Дрэздэна. У 1944-1945 гадах ваяваў у атрадах Фольксштурма. З 1946 па 1951 год працягнуў навучанне ў розных гімназіях. Экзамен на сярэднюю адукацыю здаў у Вышэйшай сербалужыцкай школе ў Будзішыне. У 1951 годзе паступіў на журналісцкі факультэт універсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу, які скончыў у 1954 годзе. З 1954 па 1958 год быў рэдактарам сербалужыцкай газеты «Nowa doba» і сербалужыцкай рэдакцыі на мясцовым радыё. З 1958 па 1976 год працаваў лектарам у сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». З 1976 года па 1981 год быў кіраўніком Сербалужыцкага народнага ансамбля «Wjelbik» у Будзішыне. З 1981 года па 1990 год працаваў у рэдакцыі часопіса «Rozhlad».
Калі быў на пенсіі, з 1990 года па снежань 2006 года вёў у газеце «Serbske Nowiny» калонку «Swět a cyrkej» (Свет і царква), якая выходзіла кожны аўторак.
Памёр 27 кастрычніка 2011 года ў Кроствіцы. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.
Сачыненні
Займаўся перакладамі з чэшскай і польскай моваў.
Проза
- Rebel Jan Čuška, 1955;
- Mokrowčenjo, 1956;
- Jenseits von Oder und Neiße, 1962;
- Łużyce, Drezno, Miśnia, Sakska Szwajcaria, Góry Żytawskie, Spreewald, Wydawnictwo Ślask, Katowice, даведнік, 1975;
- Ja, kocor Stani, 1983;
- Ja, kocoŭr Standa, 1987;
- Ja, kocúr Stanislav, 1989.
Драматургія
- Jan Čuška;
- Chodojta;
- Hronow;
- Hribowčenjo.
Узнагароды
- У 1970 годзе быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.
Літаратура
- Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow
Спасылкі
- Біяграфія (верхнялуж.)