wd wp Пошук:

Бен Цыён Гольдберг

Бен Цыён Гольдберг (нар. 9 студзеня 1894, в. Гальшаны Ашмянскага раёна — 29 снежня 1972, Тэль-Авіў) — яўрэйскі журналіст, псіхолаг. Доктар псіхалогіі (1921).

Біяграфія

Пісаў на ідыш і англійскай мове. Вучыўся ў ешыботах Ліды і Валожына. Браў прыватныя ўрокі. У 1907 годзе выехаў з бацькамі ў ЗША. У 1920 годзе скончыў аддзяленне псіхалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. З 1922 года супрацоўнік, у 1924—1940 гадах рэдактар газеты «Дэр тог». Адзін са стваральнікаў таварыства «Аб’яднанне культур з мовай ідыш» (1937). Яго прасавецкія рэпартажы аб наведванні СССР (1934) выклікалі палеміку ў яўрэйскай прэсе ЗША. У час вайны — сябра Амерыканскага камітэта яўрэйскіх пісьменнікаў, мастакоў і вучоных і яўрэйскага савета па дапамозе СССР у вайне. Узначальваў Нацыянальны яўрэйскі камітэт амерыкана-савецкай дружбы. Пасля вайны жыў у Ізраілі.

Выдаў кнігі «Яўрэйская праблема ў СССР» (1961), «Падарожжа па СССР» (1966).

Літаратура

  • Гольдберг Бен Цыён // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 11.
  • Гольдберг Бен Цыён // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 139.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі на ідыш
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be