Біблія каралевы Соф’і
Бі́блія карале́вы Со́ф’і — найстарэйшая спроба перакласці Стары Запавет на польскую мову. Зроблены па просьбе каралевы Соф’і Гальшанскай, жонкі караля Ягайлы. Пераклад зроблены з ранейшага чэшскага перакладу Вульгаты і завершаны ў 1453—1455. Праца ілюстравалася і пазней — у XVI ст. Адзін з перакладчыкаў — капелан каралевы Андрэй з Яшовіц.
Гісторыя помніка
З 1708 года Біблія знаходзілася ў бібліятэцы кальвінскага калегіума ў Шарашпатаку ў Венгрыі. Ад гэтай мясцовасці і паходзіць адна з назваў перакладу. Да Другой сусветнай вайны гэты літаратурны помнік складаўся з 185 лістоў, якія змяшчалі Стары Запавет да кнігі Эсфір. Былі знойдзены таксама фрагменты наступных кніг, але няма ўпэўненасці ў тым, што быў перакладзены таксама і Новы Запавет. Падчас вайны Біблія была знішчана. Захаваліся толькі асобныя лісты: два знаходзяцца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы ў Вроцлаве, фрагмент аднаго — у бібліятэцы Нацыянальнага музея ў Празе.
Бібліяграфія
- B. Bieńkowska, H. Chamerska. Tysiąc lat książki i bibliotek w Polsce. — Wrocław, 1992.
- Encyklopedia Wiedzy o książce. — Wrocław, 1971.
- Andrzej z Jaszowic, Jerzy Henryk Lubomirski, Antoni Małecki. Biblia Królowej Zofii żony Jagiełły z kodeksu szaroszpatackiego. — Lwów: Druk. Zakładu Narodowego im. Ossolińskich, 1871.
- B. Miodońska. Małopolskie malarstwo książkowe 1320—1540. — Warszawa, 1993.
- E. Potkowski. Książka rękopiśmienna w kulturze Polski średniowiecznej. — Warszawa, 1984.
- Z. Satała. Poczet polskich królowych, księżnych i metres. — Szczecin, 1990.
- W. Semkowicz. Paleografia łacińska. — Kraków, 1951.
- Zbiory rękopisów w bibliotekach i muzeach w Polsce. — Warszawa, 1988.
Глядзіце таксама
Спасылкі
- (польск.) Артыкул пра «Біблію каралевы Соф’і» Архівавана 19 лютага 2012. // Historia książki. Książka w Polsce. (Праверана 24 кастрычніка 2010).
- (польск.) Фрагменты тэксту «Бібліі каралевы Соф’і» Архівавана 16 мая 2008. // Staropolska.pl. (Праверана 24 кастрычніка 2010).
- (польск.) «Біблія каралевы Соф’і» ў выданні Ан. Малецкага (1871) Архівавана 21 лістапада 2011. // Польская сеткавая бібліятэка. (Праверана 24 кастрычніка 2010).