wd wp Пошук:

Валянцін Блакіт

Валянцін Блакіт (сапр.: Валянцін Уладзіміравіч Болтач; 7 кастрычніка 1938, в. Вострава, Шчучынскі павет, Навагрудскае ваяводства7 снежня 2007) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1966). З 1956 года працаваў літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», потым у жалудоцкай раённай газеце «За Радзіму» і ў міжраённай газеце «Савецкая вёска». У 1963—1967 гадах — адказны сакратар воранаўскай раённай газеты «Ленинское знамя», у 1967—1968 гадах — уласны карэспандэнт абласной газеты «Гродненская правда». З 1968 года загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971—1972 і 1974—1978 гадах — намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама КПБ. У 1972—1974 гадах вучыўся ў ВПШ ЦК КПСС у Маскве. У 1978—1987 гадах — загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ. У 1987—2000 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». Член Саюза пісьменнікаў з 1981 года.

Творчасць

Друкаваўся з 1970 года. Першы зборнік сатыры і гумару пад назвай «Вынаходнік» выдаў у 1974 годзе. Аўтар кніг: «Час прылёту журавоў», «Адчай», «Чуйная цішыня», «Вяселле ў Беражках», «Шануй імя сваё», «Усмешка фартуны». «Вырай», «Аповесці».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be