Валянціна Аксак
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксак. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлова. Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раён) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнт «Радыё Свабода».
Бібліяграфія
- «Цвінтар» (1992)
- «Капліца» (1994)
- «Антычны дождж» (1999)
- «Віно з Каліфорніі» (2003)
- «Ружоўніца» (2008).
Прызнанне
- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1994).
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Аксак Валянціна // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by