wd wp Пошук:

Валянціна Ніканораўна Шчадрына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчадрына. Валянціна Ніканораўна Шчадрына́ (нар. 28 мая 1927, в. Вербавічы, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — расійская перакладчыца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977).

Біяграфія

Скончыла ў 1951 годзе БДУ. Працавала ў беларускіх і расійскіх выдавецтвах, перыядычным друку, настаўнічала. У 19681987 гадах у сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, кансультант па беларускай літаратуры.

Пераклады

Друкуецца з 1961 года. На рускую мову пераклала творы: «Кастры завірухі» Л. Арабей (1970), «Пачакай, затрымайся…» А. Васілевіч (1972), «Халады ў пачатку вясны» (1973) і «Дзень перад святам» (1980) А. Кудраўца, «Белы камень» А. Асіпенкі (1974), «Каласы пад сярпом тваім» (1974, 1979), «Сівая легенда» (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983, 1990) і «Чорны замак Альшанскі» (1984) У. Караткевіча, «Чорныя буслы» Л. Гаўрылкіна, «Порт прызначэння» А. Крыгі, «Найдорф» І. Пташнікава (усе 1977), «Дажынкі» М. Тычыны (1981), «Ранішнія сны» М. Гіля, «Адзін дождж на ўсіх» М. Кацюшэнкі, «Рукі на кляновым лісце» Я. Скрыгана (усе 1985), «Стронга» У. Ягоўдзіка (1987), «Белыя брады» Х. Лялько, «У крутаверці дзён» Р. Семашкевіча (абодва 1989), асобныя апавяданні і аповесці В. Быкава, В. Віткі, B. Коўтун, М. Купрэева, У. Рубанава, І. Чыгрынава і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be