wd wp Пошук:

Ванда Лявіцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкая. Ванда Лявіцкая (па мужу Лёсік; 25 верасня 1895, Радашковічы, цяпер Маладзечанскі раён — 8 снежня 1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская пісьменніца, педагог.

Біяграфія

Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшага пачатковага вучылішча ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзаменаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 года ў Мінску, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамендавала А. Пашкевіч (Цётка). Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў «Нашай Ніве», газетах «Беларусь» і «Вольная Беларусь». Калі ў 1930-х Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», як толькі стала магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be