Васіль Петручук
Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец[pl] Бельскага павета Беластоцкага ваяводства — 19 студзеня 2019, Беласток) — беларускі пісьменнік.
Біяграіфя
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Другой сусветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950—1951). Працаваў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрвыведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.
Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»).
Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Васіль Петручук (нявызн.).
- У Беластоку пахавалі пісьменніка Васіля Петручука (нявызн.).