wd wp Пошук:

Васіль Цімафеевіч Рагуля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагуля. Васіль Цімафеевіч Рагуля (16 (28) чэрвеня 1879, в. Ачукевічы, Навагрудскі павет, Мінская губерня (цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — 16 чэрвеня 1955, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1900). Настаўнічаў у Мінскім павеце, у Смаргоні і ў Мінску. Арыштаваны ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце. У 1917 уступіў у Расійскую дэмакратычную партыю. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэса (1917) у Мінску. У 1918 выкладаў у навучальных установах Мінска.

Падчас польскай акупацыі ўваходзіў у Расійскую аб’яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. З лета 1920 у Чырвонай Арміі; у красавіку 1921 пакінуў яе і вярнуўся ў родную вёску. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюза. У снежні 1925 быў членам ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 абраны сенатарам, але хутка пазбаўлены парламенцкага імунітэту і зняволены на 2 гады. Пасля вызвалення вярнуўся ў родную вёску.

З верасня 1939 настаўнічаў у мясцовай школе. Арыштаваны 20 чэрвеня 1941. З пачаткам вайны збег з-пад арышту. Быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага раёна. З 1944 у Германіі, потым у Бельгіі. У 1950 пераехаў у ЗША. Аўтар успамінаў.

Бібліяграфія

  • Прамовы паслоў Беларускага пасольскага клубу. Вільня, 1926;
  • Успаміны. Нью Ёрк, 1957.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be