Васіль Юравец
Васіль Юравец (1904, Грыбаўцы — 1980, Беласток) — заходнебеларускі паэт і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Васіль Юравец нарадзіўся ў вёсцы Грыбаўцы каля Гарадка ў беларускай сям’і. Скончыў пачатковую школу, але далей вучыцца не змог, бо сям’я не мела на гэта сродкаў. Працаваў на тэкстыльнай фабрыцы ў Гарадку.
Калі на Беласточчыне ствараліся гурткі Таварыства беларускай школы, то Васіль Юравец адзін з першых запісаўся ў гэтую арганізацыю. Ён быў не толькі сябрам Гарадоцкага ТБШ, але і сакратаром управы.
У вольны час юнак выступаў з прамовамі перад сваімі землякамі, заклікаў іх уступаць у ТБШ і бараніць беларускую мову.
Пісаў шмат вершаў, якія дасылаў у віленскія беларускія выданні, дзе некаторыя з іх друкаваліся.
Асабліва актыўным Васіль Юравец быў у 1933 годзе. Часопіс «Летапіс Таварыства Беларускай Школы» апублікаваў некалькі яго паэтычных твораў.
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Спасылкі
- Летапіс т-ва беларускае школы : культурна-грамадзкі і літэратурны месячнік 1933, Nr. 3-4
- Адзін з пачынальнікаў ТБШ на Беласточчыне Архівавана 24 кастрычніка 2021.
- Cmentarz w Białymstoku. Bazyli Jurowiec