Войцех Плахарскі
Войцех Юліуш Плахарскі (польск.: Wojciech Juliusz Płocharski; 11 красавіка 1964) — польскі журналіст, аўтар, кампазітар, падарожнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ольштыне; у 1982-1989 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта. У 1991-2006 гадах працаваў у ПАП (Польскае агенцтва друку) у якасці рэдактара і карэспандэнта (навіны з Беларусі, Чачні, Эстоніі). У 2010 годзе праводзіў інтэрнэт-кампанію кандыдата ў прэзідэнты, Анджэя Аляхоўскага.
З’яўляецца таксама аўтарам публікацый на англійскай мове - выпушчаных ў Індыі, якія з’яўляюцца на міжнародным літаратурным рынку.
Аўтар слоў польскіх хітоў - Klub wesołego szampana (выкананне Formacja Nieżywych Schabuff) і Karuzela (T.Love). У 1993 годзе ў дуэце Przyjaciele запісаў аўтарскі альбом Cyfry (выпушчаны ў 1994 г., перавыданне 2007, ў онлайн-продажы 2012).
У 2011 г. - на міжнародным рынку лічбавай дыстрыбуцыі выпусціў альбом Selected Music, а ў 2012 - Under the Papaya Tree. У 2013 ў продажы з’явіліся: сінгл Studium і альбом Ilha do Sal.
Зноскі
Спасылкі
- Галоўная старонка
- Прэзідэнцкая кампанія
- Writers Festival - India 2006 Архівавана 10 верасня 2013.