Вольга Іванаўна Русілка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русілка. Вольга Іванаўна Русілка (17 ліпеня 1959, вёска Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец, педагог.
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), з 1984 працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава, загадчык кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Паэтычныя зборнікі
- Табе: Вершы, Мінск, 1996
- Ажына: Вершы, Мінск: Маст. літ., 2004
Навуковыя публікацыі
- Русілка, В.І. Факт і вобраз у грамадзянска-публіцыстычнай лірыцы / В.І. Русілка // Веснік БДУ. Сер. IV. 1986. № 1. С. 3-7.
- Русілка, В.І. Маральнае, агульначалавечае, грамадзянскае (канцэпцыя асобы ў лірыцы А.Вярцінскага) / В.І. Русілка // Беларуская літаратура. Выпуск 14. Мінск: Выд. БДУ. 1986. С. 20-30.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 443-444. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).