wd wp Пошук:

Вольга Уладзіміраўна Савасцюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савасцюк.

Вольга Уладзіміраўна Савасцюк (нар. 10 ліпеня 1963, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратар, паэтэса, галоўны рэдактар пухавіцкай раённай газеты «Пухавіцкія навіны» (2010—2020). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдатнік друку Беларусі. Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшы твор 2009 года» ў галіне дзіцячай літаратуры, лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура».

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт і факультэт журналістыкі БДУ. Працавала карэспандэнтам, рэдактарам аддзела, галоўным рэдактарам раённай газеты «Пухавіцкія навіны», узначальвала літаратурнае аб’яднанне «Мар’інка».

Дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Творчасць

Яе творы надрукаваны ў зборніку паэзіі «Вусны» (1985), «Самавар у лесе» (1995). Аўтар кнігі «Сустрэча» (1996). Выдала кнігі для дзяцей «Арэлі на вясёлцы» (1996), «Палахлівы матылёк» (2009), «Юлін рэстаран» (2014). Вершы, апавяданні і казкі ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Ад калыханкі да забаўлянкі» (2018), «Масты» (2019), «Няўжо забыцца можна пра вайну» (2020), «Карані» (2020), «Жаночыя мары» (2022), «Уласным лёсам спалучаць вякі» (2022).

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Палахлівы матылёк: вершы, казкі, апавяданні / Вольга Савасцюк. ― Мінск, 2009. (1Н//193764К(039))
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be