Восіп Мікалаевіч Вайніловіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайніловіч. Восіп Мікалаевіч Вайніловіч (1860, Віцебск — 24.5.1890, Віцебск) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Са старажытнага беларускага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Габданк».
У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. З 1882 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе стаў адным са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў. Варшаўская кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася нарадавольцамі для канспіратыўных сувязей з польскай партыяй «Пралетарыят»; сюды паступала пошта, друкарскае абсталяванне. У красавіку 1883 г. за ўдзел у выступленні варшаўскіх студэнтаў выключаны з універсітэта. Жыў у Віцебску пад наглядам паліцыі. Арыштаваны 8.3.1884; вызвалены ў снежні 1884 г. Даваў прыватныя ўрокі. Займаўся літаратурнай творчасцю.
Зноскі
Літаратура
- Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70-80 XIX wieku. Warszawa, 1985
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2.